На беларуска-польскай мяжы з абодвух бакоў утварыліся вялікія чэргі. Людзі стаяць у чаканні, якое трывае часам больш за суткі.

Паводле Беларускага памежнага камітэту, 1 чэрвеня станам на 6:00 беларускага часу на прапускным пункце «Берасце» было 860 легкавых аўтамабіляў і 12 аўтобусаў.
У памежных чатах кіроўцы паведамляюць, што стаяць прыходзіцца ад 20 гадзін да сутак і болей.
У той жа час з выездам з Польшчы ў Беларусь сітуацыя не лепшая.






