Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта на 14.00, у чарзе стаяць 60 аўтобусаў і 400 аўтамабіляў. Беларусы ў памежных чатах расказваюць, што на праходжанне мяжы ідзе больш за дзесяць гадзін.
У памежных пераходах на мяжы з Літвой чэргі меншыя. У «Каменным Логу» стаяць 100 аўтамабіляў і 630 фур, чаргі з аўтобусаў няма. У «Беняконях» — 90 легкавых і 690 грузавых аўто.
У «Грыгораўшчыне» на мяжы з Латвіяй у чарзе знаходзяцца 20 легкавых і 680 грузавых машын.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: officelife.media