BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На фестываль «Тутака» паедзе адмысловы цягнік

Сёлетні фестываль «Тутака» пройдзе 12-14 ліпеня ў традыцыйным месце — у Гарадку пад Беластокам. Апроч музычнай сцэны будзе мноства лекцый, майстар-класаў, сустрэч, іммрэзаў. Прыемная навінка для гасцей – арганізаваны адмысловы цягнік TUTAKA.

This image has an empty alt attribute; its file name is gf-jchg-hd6e-14xz_zmiana-rozkladu-jazdy-pociagow-polregio.jpg

Цягнік будзе ісці: з Беластока ў напрамку TUTAKІ ва ўсе дні фэсту а 18:10 , і ад TUTAKІ у напрамку Беластока ў суботу і нядзелю а 2:00 ночы. Таксама запланаваны адзін рэйс у панядзелак.

Удалося гэта зрабіць у супольнай працы з кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства і з перавозчыкам Regio.

Беларускае Радыё Рацыя