BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Гарадзеншчыне абрынуўся занядбаны помнік архітэктуры

У вёсцы Дзікушкі Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці абрынуўся паркавы фасад сядзібы Мінейкаў — з франтонам і калонным порцікам. Ён шмат гадоў стаяў на амаль страчаных апорах, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Фота: vandrvm / Instagram

У 2022 годзе людзі прасілі Лідскі райвыканкам хаця б закласці цэглай небяспечныя праёмы і разбураны прасценак. Але чыноўнікі адмовілі, сказаўшы, што такі варыянт «можа нанесці яшчэ большую шкоду культурнай каштоўнасці».

Маёнтак у Дзікушках вядомы з XVIII стагоддзя.