На гарадзішчы на Менцы будзе пабудаваны музей, пра гэта сказаў прэм’ер Раман Галоўчанка на месцы раскопак летапіснага Менска, перадае Sputnik.

Паводле яго слоў, раскопкі на помніку гісторыі ідуць актыўна вось ужо два гады і іх плануецца прадоўжыць яшчэ. Яны пацвярджаюць, што гэта ўнікальны археалагічны комплекс для Усходняй Еўропы.
Галоўчанка расказаў, што на гарадзішчы на Менцы знаходзілася гарадское паселішча высокага статусу, якое было паўнацэнным горадам у разуменні той эпохі. Тут прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, дружына, было гандлёвае селішча. І гарадзішча павінна быць музеефікавана і стаць адным з тых месцаў, якое прыцягвае турыстычныя патокі як беларусаў, так і замежных гасцей.






