Надзвычайная пажарная небяспека абвешчана на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей на 7–9 верасня. Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы МНС.
Міністэрства папярэдзіла пра магчымасць узнікнення пажараў у прыродных экасістэмах, распаўсюду агню на населеныя пункты, лініі электраперадачы і сувязі.
Ападкаў не чакаецца, прагназуецца ўсходні і паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 5–10 метраў на секунду.
Беларускае Радыё Рацыя