Здарэнне адбылося каля 6-й раніцы на аўтадарозе М1 «Берасце — Менск — мяжа Расеі» ў Дзяржынскім раёне. Паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і здзейсніў наезд на прыдарожныя дрэвы. У салоне знаходзіліся два кіроўцы і 46 пасажыраў. Тры чалавекі шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца прычыны і ўмовы ўчынення ДТЗ.
Беларускае Радыё Рацыя






