BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы Беларусі і Расеі ўтварыліся шматгадзінныя чэргі

На выезд з Беларусі ў Расею ў апошнія дні назіраюцца вялікія чэргі з легкавых аўтамабіляў. Відэа з мяжы апублікаваў тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.

Скрыншот відэа.

Паводле паведамлення, кіроўцам даводзіцца чакаць ад трох да пяці гадзін. У адваротным кірунку — з Расеі ў Беларусь — чэргі адсутнічаюць.

Прычыны ўзнікнення затораў пакуль не ўдакладняюцца. Афіцыйных каментароў ад памежных службаў абедзвюх краін няма.