BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы Беларусі з Еўразвязам у чэргах сабралася 2 тысячы 430 велікагрузаў

На мяжы Беларусі з Еўразвязам у чэргах сабралася 2 тысячы 430 велікагрузаў.

Пра гэта паведамляе Дзяржпрагранкамітэт. Пры гэтым чарга грузавікоў на мяжы з Польшчай за суткі вырасла ў 1,5 раза, цяпер на мяжы з Польшчай стаяць у чарзе 300 фур, а на мяжы з Літвой афармлення чакаюць больш за 1665 грузавікоў. У прыватнасці, на пункце пропуску “Каменны Лог” / “Мядзінінкай” сабралася 850 фур. Тут кантрольныя службы за суткі аформілі толькі 16% вялікагрузаў. Падобная сітуацыя — на памежным пераходзе “Беняконі”/”Шальчынінкай”: выезду чакаюць 815 грузавікоў.

Павялічаную нагрузку пры мытным афармленні транспарту пагранічнікі звязваюць з пераразмеркаваннем транспартных патокаў пасля закрыцця двух пагранпераходаў з Літвой.