BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы з Літвой вярнуліся чэргі з легкавых аўтамабіляў

Чэргі легкавікоў на выезд з Беларусі ўтварыліся цяпер не толькі на польскай, але і на літоўскай мяжы. На пераходзе “Каменны Лог” стаіць чарга з 60 легкавікоў, у “Беняконях” — з 30. Чэргаў з аўтобусаў няма ні ў адным з гэтых пунктаў.

На польскай мяжы на пераходзе “Брэст”, паводле інфармацыі Памежнага камітэта, у чарзе стаяць 955 легкавікоў і 30 аўтобусаў. На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.

Дарэчы, на пачатку лістапада чэргі з легкавікоў утвараліся на ўезд з Польшчы ў Беларусь. Але ў сувязі з доўгімі выходнымі сітуацыя памянялася.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sputnik.by