Удзень 11 траўня ў чарзе на ўезд у Польшчу сабраліся 1405 легкавых аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Чаканне на мяжы займае трое сутак і больш. Пра аўтобусныя чэргі камітэт не піша, але людзі чакаюць на мяжы па 12 гадзінаў.
Кіроўцы, якія прастаялі велізарную чаргу на ўездзе ў Польшчу, пішуць у тэматычным чаце, што толькі час у зоне чакання заняў 72 гадзіны. Адзін з кіроўцаў дзеліцца, што ў чарзе быў крыху далей як 1450-ы. Зона чакання заняла 74 гадзіны, затым чакаць трэба было пашпартнага кантролю – яшчэ 1 гадзіну 45 хвілінаў. Пасля гэтага на мосце, які вядзе ў Польшчу, давялося прастаяць 1 гадзіну 40 хвілінаў, а кантролі ў польскіх супрацоўнікаў занялі яшчэ 2 гадзіны 23 хвіліны. Усяго выйшла 80 гадзін і 10 хвілінаў.






