BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Берасце» ў чарзе больш 1500 аўто

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Берасце» ў электроннай чарзе сёння а 6-й гадзіне раніцы па беларускім часе было 1530 легкавікоў, уезду чакаюць і 50 аўтобусаў, сведчаць дадзеныя Дзяржпагранкамітэта.

Чарга легкавікоў працягвала расці ад учарашняй раніцы, павялічыўшыся з 1150 да 1500. Прычым 300 машын дадаліся ў перыяд паміж 16.00 і 18.00 гадзінамі ўчарашняга дня. Ад абедзеннага часу няўхільна стала расці і чарга аўтобусаў.

Мяркуючы па справаздачах у чаце тых, хто перасякаў мяжу, ад рэгістрацыі ў чарзе да ўезду ў Польшчу можа прайсці і каля 11, і каля 54-х гадзін.

Кіроўцы легкавых машын кажуць пра поўнае спыненне руху і скардзяцца на адсутнасць інфармацыі.