На памежным пераходзе «Брэст» запрацавала новая сістэма — аўтаматычны комплекс памежнага кантролю. Цяпер беларусы з біяметрычнымі пашпартамі могуць перасякаць мяжу без удзелу памежнікаў.

Як растлумачыў прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы, гэтая сістэма дазволіць паскорыць працэс, бо «Брэст» застаецца адзіным дзейным аўтамабільным пунктам пропуску на польскім напрамку. Падобная тэхналогія ўжо была выпрабавана ў Менскім аэрапорце.
Аўтаматычныя кабіны працуюць у пункце пропуску каля тыдня. Два тэрміналы ўсталяваныя ў зале афармлення і даступныя для грамадзян Беларусі старэйшых за 18 гадоў, якія маюць біяметрычныя пашпарты. Працэдура выглядае так: пасажыр прадастаўляе дакументы, праходзіць рэгістрацыю і пакідае свае біяметрычныя дадзеныя, пасля чаго атрымлівае дазвол на перасячэнне мяжы. У памежнай службе падкрэсліваюць: выкарыстанне аўтаматычнай сістэмы — гэта права, а не абавязак. Традыцыйны спосаб афармлення застаецца даступным.