BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На панядзелак прагназуюць спякоту, навальніцы, вецер і град

Сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі на панядзелак. У першы дзень ліпеня ў многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+34°С, а па паўднёвым усходзе месцамі да +35°С. Уначы будзе +16…+23°С.

Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Днём месцамі чакаюцца моцныя залевы і град.

Уначы 1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём надвор’е будуць вызначаць актыўныя франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы.