Па стане на 12:00 чацвярга на памежным пераходзе «Брэст» стаяць рэкордныя 108 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта. Амаль столькі іх было і ўчора пасля 22-й гадзіны. У аўторак а 16-й былі 92 аўтобусы.

Таксама там з раніцы стаяць 480 легкавікоў.
У Каменным Логу на літоўскай мяжы стаяць 40 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма. Тыя ж лічбы і ў Беняконях.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў таксама няма.






