BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На поўдні Беларусі зону абмежавання палётаў працягнулі да канца году

Зону абмежавання палётаў на поўдні Беларусі працягнулі да канца года: пагроза абстрэлаў Украіны захоўваецца. Пра гэта папярэджвае маніторынгавая група БГ. Там удакладняюць, што забарона на палёты над поўднем Беларусі для ўсіх грамадзянскіх паветраных суднаў, якая бесперапынна дзейнічала з 24 лютага, з 19 верасня знікла. Аднак высветлілася, што зону абмежавання ўключаць ізноў з 1 кастрычніка. Адмыслоўцы нагадваюць, што менавіта з поўдня Беларусі запускалі ракеты па Украіне, там жа працягваюць транзітна лятаць ракеты і дроны з Расеі. Усяго ж з пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадох запусцілі мінімум 721 ракету. Тым часам, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Кітая Ван І канстатаваў, што размовы Кітая аб міры ва Украіне “не маюць сэнсу”. Дзяржсакратар заявіў, што Кітай працягвае падтрымліваць абаронна-прамысловую базу Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя