У Верхнядзвінскім раёне на возеры Асвейскае адкрылася эколага-краязнаўчая сцежка на выспе Ду. Яе назвалі “Таямнічая выспа Ду”, паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Гэтая выспа з’яўляецца самай вялікай у Беларусі. Яе плошча складае 5 квадратных кіламетраў. Раней, як піша belarus.by, на ёй стаяла вёска з царквой, школай, калгасам і дызельнай электрастанцыяй. У пачатку 1970-х паселішча стала радзець, пакуль не знікла зусім.
Экасцежка будзе даступная для турыстаў. Для гэтага закуплены водны транспарт, а таксама ўстанавілі інфармацыйныя шчыты.