У Беластоку днямі з’явіліся фігуркі васьмі новых мядзведзікаў. Агулам у рамках праекта WIDZI MISIEу Беластоку ўжо ўсталяваныя 16 розных тэматычных мядзведзікаў.

Па васьмі новых і некалькіх даўнейшых мядзведзіках правёў першую экскурсію – аўтар праекта Лукаш Леанюк:
– Думаю, што гэтыя мядзведзікі ўжо прыжыліся, беластачане іх любяць. Ёсць шмат акцый, падчас якіх яны робяць шалікі, шапкі для гэтых мядзведзікаў, каб не замёрзлі. Файна, спадзяюся, што іх будзе больш.
Разам з Лукашам па новых мядзведзіках экскурсію правяла і экскурсаводка Катажына Первеніс, якая да ўсяго іншага распавяла і пра тыя мясцовасці, дзе стаяць новыя мядзведзікі і каму яны прысвечаныя.
– Мы нашым турыстам распавядаем пра мядзведзікаў. Скантактаваліся мы з Лукашам, што файна было б зрабіць шпацыр. І атрымалася добрая супольная справа – Лукаш падчас экскурсіі расказваў пра місію, а я пра гістарычны бок.
Такім чынам у Беластоку з’явіліся такія новыя мядзведзікі як «Гандляр», «Баярскі», «Кароль Ханаек», «Пажарны», «Скульптар», «Мядзведзік з марыянеткамі», «Кінаман» і «Купідон».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


















Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






