У пункце пропуску “Брэст” чакаюць на выезд у Польшчу болей за 1890 легкавых аўтамабіляў і болей за 100 аўтобусаў. Такія лічбы падае Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Самая працяглая чарга з фураў у Казловічах – болей за 2580. Таксама фуры стаяць на мяжы з Латвіяй і Літвой: у Грыгароўшчыне – болей за 650, у Каменным Логу – болей за 640 грузавікоў, у Беняконях – болей за 470.






