BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Набылі моц новыя правілы ўезду ў Шэнгенскую зону

З 12 кастрычніка ў Шэнгенскай зоне Еўразвязу пачала дзейнічаць новая сістэма EES (Entry/Exit System), якая прызначана для паскарэння памежнага кантролю і падвышэння яго эфектыўнасці. Цяпер біаметрычныя і пашпартныя дадзеныя ўсіх падарожнікаў фіксуюцца пры першым уездзе і выездзе з Шэнгенскай зоны. Пры наступных паездках будзе дастаткова хуткай праверкі, бо ўсе неабходныя дадзеныя ўжо будуць у сістэме.

EES зробіць паездкі больш бяспечнымі і зручнымі для ўсіх, а таксама дапаможа Еўразвязу  супрацьстаяць злоўжыванням, у тым ліку з боку грамадзян краін з «бязвізавым» уездам. Калі чалавек ужо прабыў у Шэнгенскай зоне 90 дзён на працягу 180 дзён і паспрабуе ўехаць зноў, яму будзе адмоўлена ва ўездзе. Адмова будзе зарэгістравана ў сістэме EES або адзначана ў пашпарце. Уся інфармацыя цяпер будзе захоўвацца ў агульнаеўрапейскай базе дадзеных, што дазволіць уладам адсочваць перамяшчэнні замежнікаў паміж краінамі Шэнгенскай зоны. Раней кожная краіна ЕЗ мела доступ толькі да сваёй базы, цяпер жа ўсе краіны будуць абменьвацца інфармацыяй і мець аднолькавы доступ да дадзеных, што дапаможа выявіць пагрозы бяспецы, змагацца са з злачыннасцю і тэрарызмам.

Наступным крокам стане ўкараненне ў канцы 2026 года сістэмы, якая запатрабуе ад падарожнікаў з краін з «бязвізам» атрымання папярэдняга дазволу на ўезд у Шэнгенскую зону.

Беларускае Радыё Рацыя