BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Начны святочны Марыямполе

Марыямполе — горад на паўднёвым захадзе Літвы, сёмы па колькасці жыхароў з насельніцтвам каля 37 000 чалавек. Цэнтр літоўскага рэгіёну Сувалкія – адной з чатырох гістарычных абласцей краіны. 

Начны святочны Марыямполе

Горад месціцца за 50 кіламетраў ад Коўна, каля 140 кіламетраў ад Вільні, непадалёк ад польскай і расейскай мяжы (Калінінградскай вобласці). Назва горада паходзіць ад манахаў-марыянаў, якія пасяліліся ў сярэдзіне XVIII стагоддзя і пабудавалі там кляштар.

Начны святочны Марыямполе

Магдэбургскае права горад атрымаў 23 лютага 1792 года, яго дараваў кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Марыямполе – рэгіянальны цэнтр прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, будаўніцтва, транспарту і гандлю. У горадзе працуе Марыямпольскі малочна-кансервавы камбінат, адзіны вытворца малочных кансерваў у краінах Балтыі. Таксама тут знаходзіцца адзін з найбуйнейшых рынкаў патрыманых аўтамабіляў у Еўропе.

Начны святочны Марыямполе

Горад адметны і сваімі графіці. Літоўскі мастак і майстар стрыт-арта Рэй Барткус штогод арганізоўвае там сімпозіўмы вулічнага мастацтва “Malonny”.

Начны святочны Марыямполе

Сёлета ў Марыямполі на галоўнай плошчы горада ўсталяваная адна з найпрыгажэйшых святочных ялінак Літвы, вакол якой размешчаныя казачныя жывёлы з гірляндаў. А начны святочны Марыямполе прыцягвае начных турыстаў не толькі сваімі каляднымі агнямі, батлейкай, але і невялікімі скульптурамі, у тым ліку катоў, якіх не так і проста знайсці ў цемры начнога горада.

Начны святочны Марыямполе

Затое чыгуначны вакзал і аўтавакзал свецяцца яркімі агнямі, праўда, у вячэрні час, пасля 22 00, у Марыямполі зусім нешматлюдна, нават на вакзалах. Гэты горад, як і іншыя літоўскія гарады, засынае рана.

Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе
Начны святочны Марыямполе

Беларускае Радыё Рацыя