З 19-га студзеня па начах у небе над большай часткай Еўропы можна назіраць паўночнае ззянне. Магнітная бура роўню G4.7 пашырыла авал ззяння на поўдзень, таму яго можна было назіраць не толькі на Падляшшы, але і ў іншых рэгіёнах Польшчы, Беларусі і Украіны.

Прадстаўнік Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак тлумачыць прыроду назіраемай з’явы:
-На Сонцы адбыўся выкід каранарнай масы – гэта актыўных часцінак, ён меў моцную магутнасць і дайшоў да самай планеты Зямля.
У гэты ж час у Беластоку рассылаюць SMS-папярэджанні пра высокі ровень PM10, што эксперт тлумачыць стрымліваннем марозным надвор’ем цяжкіх часцінак пылу ля зямлі:
-Гэта не звязана з палярным ззяннем. Гэта звязана з марозным надвор’ем, з тым, што гэтае марознае паветра ўтрымліваецца каля паверхні, то бок, няма распаўсюджвання па вышыні.

Па словах эксперта, хаця рэдкія атмасферныя з’явы, як палярнае ззянне, захапляюць і прыцягваюць увагу, асноўныя кліматычныя тэндэнцыі паказваюць на павышаную ўразлівасць рэгіёну да змяненняў надвор’я. Моцныя геамагнітныя буры могуць уплываць на самаадчуванне жыхароў, выклікаць часовыя збоі ў працы спадарожнікаў, радыёсувязі і сістэм GPS.
Цалкам гутарка:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






