BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі

Брэсцкая крэпасць стала самым наведвальным музейным комплексам Беларусі. Такія звесткі па стане на канец мінулага года прывёў Белстат.

У тройцы самых папулярных музеяў краіны па версіі чыноўнікаў таксама аказаліся мемарыяльны комплекс “Хатынь” і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Менску. Паводле звестак Белстата, беларускія музеі ў 2023 годзе наведалі 7 мільёнаў 600 тысяч чалавек, што на 13% больш, чым у 2022 годзе. Усяго ў краіне 156 музеяў — з іх 100 комплексных, 39 гістарычных, 11 мастацкіх, 4 літаратурных і па адным прыродазнаўчым і навукова-тэхнічным.

У Беларусі 5683 аб’екты гістарычнай і культурнай спадчыны.  У справаздачы да Дня работніка культуры Белстат агучыў і сярэдні заробак у гэтай галіне. У студзені-жніўні ён склаў 1314 рублёў да выліку падаткаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bestbelarus.by