Пра сітуацыю на памежным пераходзе Берасце-Тэрэспаль. Па дадзеных Дзяржпагранкамітэта на 10 гадзін па беларускім часе, у пункце пропуску «Берасце» назапасіліся 4420 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў.

У памежных чатах людзі перасылаюць паведамленні ад перавозчыкаў, дзе гаворыцца пра затрымкі аўтобусных рэйсаў з Варшавы.
Так, аўтобус Ecolines Варшава-Менск, які павінен быў адправіцца 17 жніўня ў 08.00, перанеслі на 14.00 18 жніўня.
Рэйс таго ж перавозчыка Варшава-Берасце-Баранавічы-Менск, запланаваны на 1.20 18 жніўня, змянілі на гадзіну роўна 19 жніўня.
Паведамляюць і пра затрымкі іншых рэйсаў. “Амаль ва ўсіх перавозчыкаў затрымкі. Звязана з тым, што аўтобусы не паспяваюць прайсці мяжу Беларусі і Польшчы, каб потым паспець вярнуцца”, — пішуць пасажыры.
Беларускае Радыё Рацыя






