BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Некраполіі на Міжземным моры

Дзяды (беларускія), Дзмітраўская памінальная субота (праваслаўная), ці Задушны Дзень (каталіцкі) – гэта дні, калі памінаем сваіх продкаў, тых якія адышлі ў той свет. Акурат сёлета гэтыя памінкі выпалі на 2-га лістапада. Таму і ў нашай вандроўцы наведаем некаторыя з могілкаў, тых сучасных і тых антычных. Да таго прапаную глянуць на самы важны яўрэйскі Кіркут. У Ерусаліме, на Алінай Гары.

1. Востраў Самос (Эгейскае мора) – адзін з найважнейшых цэнтраў класічнага грэчаскага мастацтва. Паводле міфаў, тут нарадзілася Гера, якой тут пакланяліся пад імёнамі Герая і Тонея.

Гэта таксама радзіма грэцкага філосафа і матэматыка Піфагора (гэтага ад тэарэмы Пітагора-  c2=a2+b2 , філосафа Эпікура і астранома Арыстарха з Самоса

Сучасная грэцкая некраполія, у старажытным горадзе Піфагорыё на востраве Самос.

Археалагічныя раскопкі  на Самос. Святыня Геры.

Археалагічныя раскопкі ля царквы ў горадзе Піфагорыё

2. Яўрэйскія могілкі на Аліўнай гары – найстарэйшыя і самыя вялікія яўрэйскія могілкі ў свеце, размешчаныя на Аліўнай гары ў Ерусаліме.  Кожны яўрэй з усіх куткоў свету хоча быць пахаваным на гэтых могілках. Могілкі размешчаны на схіле Аліўнай гары, з якой добра відаць Храмавую гару.

Далей Стары горад Іерусаліма.

Пахаванні пачаліся прыкладна 3000 гадоў таму ў перыяд Першага храма і працягваюцца па гэты дзень. На могілках знаходзіцца ад 70 000 да 150 000 магіл. Гэта найважнейшыя могілкі для яўрэяў, таму што яны знаходзяцца ў Святой Зямлі.

Целы памерлых кладуць нагамі ў бок Старога Іерусаліма, каб твары памерлых глядзелі на тое месца, дзе ў мінулым быў Іерусалімскі храм, а цяпер знаходзіцца Сцяна Плачу.

3. Антычная Грэцкая Некраполія на востраве Ліпары (Страмболі). Гэта архіпелах вулканічных, на Тырэнскім моры, непадалёк Сіцыліі.

Грэцкая некраполія На востраве Ліпары ў мясэчну з тым самым назовам, на Замкавай гары. Некаторыя лічаць яе грэцка-рымскай некраполіяй (пасля грэкаў-6 стагоддзе перад Хрыстом у грабніцах адбываліся паовіны  часоў рымскай імперыі)

Замкавая гара і від з яе на суседнія выспы Ліпарыйскмх (у Італіі называлі іх Эольскімі) выспамі. Ліпарыйскія выспы, іх некалькі,  гэта цяпер таксама дзеючых вулканаў, з які дым з пахам серкі можна пачуць пры адпаведных ветрах, або пры самых кратэрах.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя