Жнівень – месяц адпачынкаў і вандровак, падчас якіх можна шмат цікавага пабачыць і даведацца. Напрыклад, пра незвычайны драўляны касцёл на Сувальшчыне у вёсцы Nowa Pawłówka. Адметнасць храма не толькі ў архітэктуры, але і ў яго гісторыі.
Пра храм расказаў ксёндз Пётр Сулеўскі:
Першапачаткова ў 1905 годзе гэты храм быў пабудаваны ў вёсцы Тэалін на Гарадзеншчыне як праваслаўная царква. У 1923 годзе драўляны будынак набылі, перавезлі do Nowej Pawłowki і перабудавалі ў касцёл. Сёння побач з касцёлам знаходзіцца таксама драўляная званіца, пабудаваная ў 20-х гадах. Наўрад ці гэтыя будынкі захаваліся б да нашых дзён, калі б засталіся ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя