
У сталіцы Партугаліі Лісабоне бадай сама незвычайны гарадскі транспарт з усіх вялікіх гарадоў Еўропы. Мясцовыя таксі ўражваюць сваёй рэтрааздобай і разнастайнасцю – гэта розныя кабрыялеты, фіякры, крытыя стракатыя машыны, якія досыць манеўраныя на старых пакручастых і часта вузкіх вулачках.


Трапляюцца і конназапрэжаныя брычкі.





Найбольшай жа транспартнай атракцыяй ёсць знакаміты стары трамвайчык. Гэтаму жоўтаму трамваю больш ста гадоў і ён сапраўдны сімвал Лісабона ці Лішбоа, як называюць сваю сталіцу самы партугальцы. Маршрут гэтага трамвая пралягае па вельмі маляўнічых вуліцах, так што некаторыя турысты адмыслова едзяць ім некалькі поўных колаў.

А па гэтых старых рэйках у самым цэнтры ўжо нічога не ездзіць, але яны паказваюць ранейшы шлях.

Характэрны колер трамвайнай дарогі, па якой ходзяць і ездзяць усе.




У цэнтры трапляюцца і сучасныя гарадскія аўтобусы
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара






