Нідэрланды з 9 снежня ўводзяць пагранічны кантроль на шэсць месяцаў. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на міністра па пытаннях міграцыі і прадастаўлення прытулку Мар’ялэйн Фабер, якую цытуе газета De Telegraaf.
Такая мера ўводзіцца з мэтай супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі. Міністр назвала яе часовай і выключнай. Улады Нідэрландаў разлічваюць, што прынятае рашэнне не асабліва перашкодзіць эканамічнаму росту і руху ў прыгранічных раёнах.
Еўракамісія, Савет ЕЗ, Еўрапарламент і краіны Еўрапейскага звяза ўжо апавешчаныя аб тым, што мера будзе прынятая. Пагранічным кантролем зоймецца Каралеўская вайсковая паліцыя Нідэрландаў. Пра колькасць і месца размяшчэння пунктаў праверак пакуль не паведамляецца.
Такім чынам, Нідэрланды скарыстаюцца 25-м артыкулам Шэнгенскага кодэкса аб граніцах, які дазваляе ўводзіць пагранічны кантроль у сувязі з сур’ёзнымі пагрозамі грамадскаму парадку або ўнутранай бяспецы.
Учора ўвечары на сталіцу Нідэрландаў абрынулася новая хваля беспарадкаў. Група маладых людзей паднялі палесцінскі сцяг, падпаліла трамвай, запускала феерверкі і кідала іх у аўтамабілі, выкрыкваючы антысеміцкія лозунгі.
Паліцыя разагнала ўдзельнікаў і затрымала некалькі чалавек, піша Bild.
Таксама паблізу аэрапорта Схіпхол адбыўся буйны пажар, у выніку якога згарэла каля 50 аўтамабіляў. Паліцыя падазрае, што за гэтым падпалам таксама стаяць моладзевыя групоўкі, адказныя за беспарадкі ў горадзе.