BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нягледзячы на вайну, у Адэсе распачаўся пляжны сезон  

Нягледзячы на тое, што доўжыцца вайна, цёплае надвор’е бярэ сваё, асабліва ў курортным горадзе.

Фота: Local Travel

Людзі адпачываюць, прыязджаюць турысты, – так сітуацыю падчас ваеннага становішча акрэслівае беларус Багдан Ціхаміраў, які жыве ў Адэсе:

-Гэтае лета ва ўсіх сэнсах выдалася гарачым. Акрамя таго, што тут, у Адэсе, ужо ўсталявалася гарачае надвор’е, курортны горад перапоўнены турыстамі і адначасова, калі адбываецца захад сонца, практычна штодзень пачынаецца трывога, пачынаюць лятаць беспілотнікі. Вось сёння для многіх была чарговая бяссонная ноч.

Расейская агрэсія супраць Украіны цягнецца ўжо 1233 дні. Як паведамлялася ў Генеральнам штабе Украіны, за апошнія суткі па лініі фронту адбылося звыш 200 баёў, больш за ўсё – на Пакроўскім накірунку.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.