BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нямецкая паліцыя расказала пра мігрантаў, якія прыбылі па «беларускім маршруце»

3117 несанкцыянаваных уездаў па так званым «беларускім маршруце» зафіксавала фэдэральная паліцыя Нямеччыны сёлета, пра гэта паведамляецца ў адказе фэдэральнага ўраду на запыт парламенцкай правай групы «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

ФОТА: AFP/Scanpix

Пра гэта паведамляе выданне reform.news са спасылкай на нямецкую прэсу. Згодна з адказам, у першым паўгоддзі 2024 года трыма найбольш распаўсюджанымі этнасамі сярод мігрантаў былі афганцы — 1140 выпадкаў, сірыйцы — 725 выпадкаў і самалійцы — 243 выпадкі.

Паводле справаздачы, у 2021 годзе ў Нямеччыну па «беларускім маршруце» трапіла 11228 мігрантаў, у 2022 годзе — 8760, у 2023-м — 11932.