BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нованабыты Airbus «Белавія» выканаў першы рэйс

Самалёт Airbus A330-200 упершыню выканаў рэгулярны рэйс авіякампаніі «Белавія» — ён вылецеў з Менска і паспяхова прыбыў у Стамбул. На борце было 177 пасажыраў, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Наступны рэйс на гэтым лайнеры зноў адбудзецца па маршруце Менск — Стамбул ужо заўтра, 16 чэрвеня. У хуткім часе яго плануюць выкарыстоўваць таксама на маршрутах у Маскву і Дубай.

Самалёт здольны здзяйсняць далёкія пералёты — да 12 000 кіламетраў.