BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Офіс Ціханоўская нагадвае пра краіны, у якія беларусам ехаць небяспечна

Калі вы пад пагрозай пераследу — будзьце максімальна ўважлівыя пры перамяшчэнні паміж краінамі – нагадваюць у офісе Ціханоўскай.

Каб напэўна ведаць, дзе зараз бяспечна, а дзе — не, карыстайцеся сайтам pashpart.org. Там рэгулярна абнаўляецца інфармацыя – і пазначаны зоны рызыкі, да якіх адносіцца тая ці іншая краіна.

Асабліва ўважліва вывучайце прадстаўнікоў «чырвонай зоны» —  краіны, куды ехаць катэгарычна не рэкамендуецца, бо там высокая рызыка затрымання і экстрадыцыі. Сярод такіх – папулярныя сярод беларусаў напрамкі: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Расея, Турцыя, Арменія, Казахстан, Сербія, Азербайджан, Венесуэла, Шры-Ланка.

Беларускае Радыё Рацыя