BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ольштынскі замак – галоўная візітоўка цэнтра ваяводства

замак у Ольштыне

Ольштынскі замак ёсць галоўнай візітоўкай сталіцы Варміньска-Мазурскага ваяводства. Збудаваны ў XIV стагоддзі ён адначасна і сама стары і сама каштоўны архітэктурны помнік горада. Як сцвярджаюць археолагі замак быў пабудаваны на месцы больш старажытных паселішчаў, на гэтым месцы не былі знойдзены раннія паселішчы.

замак у Ольштыне

Замак належаў варміньскаму капітулу, які разам з варміньскім біскупам да 1454 года падпарадкоўваўся рыцарам Тэўтонскага ордэна і адыграў важную ролю падчас войнаў палякаў з крыжакамі. У 1410 годзе пасля бітвы пад Грунвальдам замак здаўся палякам без адзінага стрэлу, а ў 1414 годзе перайшоў у польскія рукі пасля кароткай аблогі.

Падчас трынаццацігадовай вайны (1454-66) замак некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Зноў крыжакі сталі пагражаць гораду і замку ў 1521 годзе. Яны паспелі правесці толькі адзін штурм і мусілі адступіць. Абарону горада і замка паспяхова падрыхтаваў і правёў знакаміты Мікалай Капернік, які быў тады на пасадзе адміністратара капітула.

Помнік Каперніку

Капернік сустракае падарожнікаў непадалёк уваходу ў замак

Помнік Каперніку

Адміністратарам капітула ў Ольштыне Капернік быў двойчы: у 1516-19 і ў 1520-21 гадах. Вялікі вучоны жыў у паўночна-ўсходнім крыле замка ў вялікім пакоі, з двух вокнаў якога добра была бачная рака Лына.

замак у Ольштыне

Маляўнічая рэчка Лына

На пасадзе адміністратара Мікалай Капернік шмат падарожнічаў па Варміі. Ён займаўся ўрэгуляваннем праблемаў пасяленцаў.

Помнік Каперніку

Помнік Каперніку ў цёмную пару

У Ольштыне Капернік працягваў займацца навуковай працай. Ён працаваў над рэформай манетарнай сістэмы ў Каралеўскай Прусіі. Вынікам працы вучонага быў “Трактат аб манеце”. У Ольштынскім замку вялікі вучоны займаўся таксама астраноміяй: вёў назіранні за рухам планет.

замак у Ольштыне
замак у Ольштыне
замак у Ольштыне

Гэтыя даследаванні ўнеслі буйны ўклад у напісанне самай значнай навуковай працы пад назвай “De revolutionibus…” (“Пра абарачэнне нябесных сфер”), у якім астраном навукова даказаў геліяцэнтрычную сістэму свету. У Ольштынскім замку была напісана першая частка гэтага эпахальнага твора.

У XVIII стагоддзі адміністрацыя Вармінскага капітула была перанесена ў Фромбарк. Ольштынскі замак пачаў губляць сваё значанне. Зменшылася яго абарончая роля. У 1758 годзе частка абарончых сцен была разбурана, а на іх месцы пабудавалі палац.

замак у Ольштыне
замак у Ольштыне
Помнік Каперніку

У наступныя гады ў замку размяшчаліся розныя ўстановы. Тут была нават цэнтральная турма. Калі ў горадзе стварылі ольштынскую рэгенцыю, у замку стаў пражываць яе прэзідэнт.

замак у Ольштыне
замак у Ольштыне

З 1945 года ў замку спачатку знаходзіўся Мазурскі музей, а потым быў створаны Музей Варміі і Мазур.

замак у Ольштыне
замак у Ольштыне

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара