У Кнышынскай пушчы адбылася экскурсія, прымеркаваная да 162-й гадавіны пачатку Студзеньскага паўстання.

Экскурсія пад назвай «Па невядомых сцежках студзеньскіх паўстанцаў у Кнышынскай пушчы» прайшла па трох кіламетрах лесу, дзе ў 1863 годзе адбываліся важныя падзеі паўстання.
Мерапрыемства арганізавалі Гарадская ўправа і Рэгіянальнае таварыства Кнышына.

Гісторык Павел Срэдзіньскі распавёў пра падзеі паўстання ў гэтых мясцінах, адзначыўшы важнасць лясоў і балотаў для паўстанцаў:
– Перадусім гэта знак удзячнасці і памяць пра маіх продкаў, якія акурат з таго рэгіёну пушчы паходзяць, з паўднёвай часткі, з ваколіц Жыўкова. Лёсы паўстанцаў уплецены ў гісторыі сем’яў гэтага рэгіёну. Ну і гэтая тэрыторыя цікавая сама па сабе – бо гэта памежжа – у тым ліку і памежжа Вялікага княства літоўскага. І тут шмат чаго адбывалася.
Экскурсія сабрала прадстаўнікоў з розных куткоў Польшчы. Асаблівую падзяку арганізатары выказалі беларускаму Клубу гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 за ўдзел і жыхарам Навінаў-Касьерскіх за гасціннасць.

































Беларускае Радыё Рацыя






