BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца мадэрнізацыя сінагогі Бейт Шмуэль у Беластоку

У Беластоку распачынаецца мадэрнізацыя гістарычнага будынку – сінагогі Бейт Шмуэль (Сінагога Самуэля Магілёвера), пры вуліцы Браніцкага 3, дзе будзе месціцца новая сядзіба Дома Культуры «Śródmieście». Рэалізацыя праекта запланавана да канца 2027 года, а кошт складае амаль 26 млн злотых.

мадэрнізацыя гістарычнага будынку сінагогі Бейт Шмуэль пры вуліцы Браніцкага 3

Намеснік Прэзідэнта горада Томаш Клім адзначыў, што мадэрнізацыя будынку азначае часовыя абмежаванні ў руху і паркоўкі на месцы:

-Як і любая інветыцыя гэта вымагае ад нас пэўных ахвяраў. Будзем мець крыху складанасцяў, звязанах, перадусім, з месцамі для паркоўкі. І тут просім жыхароў горада да паразумення.

Як адзначае дырэктарка Дэпартамента інвестыцый гарадской Управы Мажэна Пуль, усе гістарычныя элементы будынка, якія сведчаць пра тое, што тут размяшчалася сінагога, будуць захаваныя, а частка аздаблення адноўлена:

-Гэта стары будынак, які не выкарыстоўваўся. У зале сінагогі будуць ладзіцца канцэрты.

Сінагога Бейт Шмуэль была ўзведзена ў 1899–1901 гг. у маўрскім стылі ў памяць пра выбітнага рабіна Беластока Самуэля Магілёвера, які памёр у 1898 г. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў спалены немцамі і некалькі разоў перабудоўваўся. У выніку гістарычны будынак старціў першапачатковы архітэктурны выгляд і аздабленне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя