У вёсцы Валяр’янава, што каля Менска, адбыўся вернісаж гіганцкай ежы, паведамляе minsknews.by.

На фэсце прапанавалі вялізны глазіраваны сырок, які зрабіў Менскі малочны завод. Пачастунак важыць ажно 2 кілаграмы. Для параўнання: звычайны – усяго 40 г.

Паказалі таксама набор пончыкаў. Кожны з якіх важыць 1,5 кг. Звычайны – 25 грамаў.

Удзельнікі фэсту маглі пабачыць вялізных памераў круасан, сушы, бургер, зефір, пельмень і хінкаль.


Падчас імпрэзы людзі дэгуставалі смачнасці і ўдзельнічалі ў майстар-класах.
Фота: minsknews.by