30 самых натхняльных напрамкаў наступнага года.
«Best Of The World 2025», спіс турыстычных хітоў на будучы год, падрыхтаваны «National Geographic».
30 жыццёвых вандровак на будучы год
«Традыцыяй стала тое, што напрыканцы года мы публікуем рэйтынг месцаў, якія разам з іншымі міжнароднымі выданнямі «Падарожніка» лічым самымі цікавымі і вартымі наведвання ў бліжэйшыя дванаццаць месяцаў. Сёлетні спіс уключае мноства унікальных напрамкаў – ад падарожжа на раскошным цягніку па Малайзіі, праз паходы на дзеючы вулкан у Гватэмале да Стакгольмскага архіпелага, які знаходзіцца крыху бліжэй да нас» – чытаем у часопісе.

І прыемная неспадзяванка ды заадно радасць для Падляшшша і яго жыхароў.
Супрасль — адзіны горад на Падляшшы і адзін з пяці гарадоў у Польшчы, якія трапілі ў лік турыстычных хітоў наступнага года.
Супрасль у гэтым рэйтынгу заняў 27-е месца.
А з Польшчы тамака ў спіску, што праўда напрыканцы, яшчэ некалькі турыстычных атракцыёнаў.
Наперадзе перад падбеластоцкім курортам Velo Baltica — адзін з найдаўжэйшых роварных маршрутаў у Польшчы (ад Свінавуйсця па Эльблонг- больш за 550 км), а за Супраслем — яшчэ тры рэкамендаваныя турыстам месцы — Айцоўскі нацыянальны парк (незвычайныя скальныя формы і пячоры непадалёк Кракава), Гваркі Тарнагурскія (штогадовая культурна-гістарычная імпрэза ў гордадзе Тарноўскія Гуры ў Верхняй Сілезіі) ды ў канцы Палоніна Царынская – горны хрыбет у Бяшчадах – паўночных Карпатах – па якім вядуць шляхі і цікава там вандруецца.
А што трэба ведаць пра Супрасль, калі яшчэ там не з’ездзілі (або не схадзілі).
Размешчаны ў самым сэрцы Кнышынскай пушчы, Супрасль прапануе ідэальнае спалучэнне прыроднай прыгажосці і культурнага багацця. Вядомы гістарычным манастыром Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і ўнікальным у Польшчы Музеем іконаў.
Гэты невялікі горад на паўночным усходзе Польшчы з’яўляецца ідэальным месцам для адпачынку ад гарадской мітусні. Наведвальнікі могуць палюбавацца маляўнічымі краявідамі на беразе ракі з такой самай назвай, прайсціся пешшу ці на ровары па лясных сцежках, адчуць традыцыйную падляшскую гасціннасць. І пакаштаваць традыцыйныя падляшскія стравы (перш наперш бульбяныя – несуменны ўплыў беларускай кухні).



Дзякуючы экалагічнаму размяшчэнню (санатарыйны курорт з асабліва падвышаным ёдам у паветры) і мясцовай менавіта кухні, заснаванай на «інгрэдыентах дзікага лесу», Супрасль запрашае запаволіць тэмп і злучыцца з прыродай і гісторыяй у аўтэнтычнай абстаноўцы.
Карацей, акуніцеся ў чароўнасць ціхай падляшскай прыстані» – чытаем у «National Geographic».
І як ні дзіўна, але 60% жыхароў гміны Супрасль – заходняй яе часткі – не жадае быць адміністрацыйна з Супраслем!!! Ствараецца новая гміна ў Грабаўцы.
Вось «Best Of The World 2025», спіс турыстычных хітоў, якія прапануе часопіс убачыць у наступным годзе, абраны даследчыкамі, фатографамі і рэдактарамі «National Geographic».
Спіс турыстычных хітоў пачынаецца з вострава Каралевы Шарлоты – архіпелага, размешчанага ля берагоў канадскай правінцыі Брытанская Калумбія. І па чарзе:
1. Хайда Гвайі, Брытанская Калумбія, Канада;
2. Веламаршрут «Амазонка Еўропы»;
3. Нацыянальны лес Окала, Фларыда, ЗША;
4. Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША;
5. Барбадас;
6. Сэрада, Бразілія;
7. Антыгуа, Гватэмала;
8. Гвадалахара, Мексіка;
9. Корк, Ірландыя;
10. Стакгольмскі архіпелаг, Швецыя;
11. Знешнія Гебрыды, Шатландыя;
12. Грэнландыя;
13. Брашаў, Румынія;
14. Цэнавітскія манастыры, Італія;
15. Абу-Дабі, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты;
16. Туніс, Туніс
17. Квазулу-Натал, Паўнёва Афрыканская Рэспубліка;
18. Сенегал;
19. Даліна Суру, Індыя;
20. Астравы Раджа-Ампат, Інданезія;
21. Бангкок, Тайланд;
22. Канадзава, Японія;
23. Eastern & Oriental Express, Малайзія;
24. Хашымін, В'етнам;
25. Murray River, Аўстралія;
26. Velo Baltica, Польшча;
27. Супрасль, Польшча;
28. Айцоўскі нацыянальны парк, Польшча;
29. Гваркі Тарнагурскія, Польшча;
30. Паланіна Caryńska, Польшча.
Шмат цікавага прапуне нам нашая планета Зямля. Як кажуць усяго не зведаеш, хаця старацца трэба.
А вось Супрасль пад рукой. Да таго ў кожнай амаль хвіліне.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






