BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскі турыстычны Бон вяртаецца

17 сакавіка ў Падляшскім ваяводстве прадставілі Другі выпуск праграмы Падляшскі Бон Турыстычны, якая павінна зноў прыцягнуць турыстаў у рэгіён і падтрымаць мясцовую галіны турызма.

Кшыштаф Трускаляскі
Кшыштаф Трускаляскі

Як адзначыў Пасол на Сейм Кшыштаф Трускаляскі, падобныя інструменты варта развіваць і далей, у тым ліку і непасрэдна для жыхароў самога Падляшша:

– Неаднаразова размаўляў пра гэта з Маршалкам Лукашам Пракорымам, каб ад агульнай колькасці Бонаў, адзін працэнт гэтых бонаў быў прадугледжаны адмыслова для жыхароў Падляшскага ваяводства. Бо мы ж таксама падарожнічаем па нашым ваяводстве.

Павел Снарскі
Павел Снарскі

У сваю чаргу прадстаўнікі турыстычнай галіны падкрэслілі практычны эфект праграмы. Так уладальнік Folwark Nadawki Павел Снарскі адзначыў, што ў мінулым годзе Бон выразна паўплываў на рост цікавасці да рэгіёна:

– Гэта ўсё спраўдзілася ў мінулым годзе. Мы бачылі эфект гэтага Бону. Ведаем, што іншыя ваяводствы спрабуюць увесці ў сябе таксама свой Бон. Чулі, што нават прыватныя асобы спрабуюць увесці ў сябе адпаведнік платнага Бону турыстычнага.

Другі выпуск праграмы Падляшскі Бон Турыстычны стартуе ўжо 21 сакавіка 2026 года і будзе дзейнічаць да канца года ў трох этапах. Сума бону складзе ад 300 да 400 злотых у залежнасці ад сезону, а яго атрыманне будзе звязана з мінімальнай колькасцю начлегаў.

Падрабязней тут.

Выступае Маршалак Лукаш Пракорым.
Выступае Маршалак Лукаш Пракорым.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя