BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палац Радзівілаў у Дзятлаве ізноў выставілі на таргі

У Беларусі на таргі выставілі палац Радзівілаў у Дзятлаве, што ў Гарадзенскай вобласці, пра гэта інфармуе тэлеграм-канал Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Фота: Аляксандр Захарэвіч

Будынку больш за 270 гадоў. Будаўніцтва асабняка пачаў Мікалай Фаўсцін Радзівіл на тым месцы, дзе раней стаяў драўляны замак, спалены шведамі.

Далей лёс палаца звязаны з сынам Мікалая – Ульрыкам Крыштафам Радзівілам, які быў пісьменнікам, гісторыкам і дзяржаўным дзеячам ВКЛ.

Дарэчы, будынак прадаюць не першы раз. У 2022 годзе палац ужо выстаўлялі на таргі. Тады яго купіў бізнесмэн з Расеі. Але праз нейкі час будынак перадалі ў аператыўнае ўпраўленне Дзятлаўскаму райвыканкаму.

Цяпер асабняк гатовыя прадаць за 296 тысяч рублёў.