BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітычна актыўным беларусам не варта адпачываць у Эміратах

Беларусь і ўрад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў падпісалі пагадненне пра супрацу ў галіне бяспекі і супраціву тэрарызму. Тэкст пагаднення апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Краіны дамовіліся мяняцца інфармацыяй “з мэтай папярэджання, выяўлення і супраціву ўсім формам злачыннасці”.

З дакумента таксама вынікае, што краіны могуць скіроўваць адзін аднаму запыты пра “аказанне спрыяння”. У дакуменце гаворка ідзе галоўным чынам пра інфармацыйнае спрыянне. Але там таксама прапісана, што бакі могуць супрацоўнічаць і ў “іншых узгодненых формах”.

Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае стварэнне Сумеснага камітэта бяспекі, куды ўключаць прадстаўнікоў МУС абедзвюх дзяржаў. Гэты камітэт будзе збірацца рэгулярна і па чарзе то ў адной краіне, то ў другой.

Раней адвакат Алесь Міхалевіч у размове з «Белсатам» распавёў, куды лепей не ездзіць беларусам, якім на радзіме пагражае палітычны пераслед. Юрыст казаў, што Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а таксама Егіпет і Саудаўская Аравія, не надта бяспечныя праз нізкі ўзровень прававой культуры.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: з адкрытых крыніц інтэрнэту