Польскі бок прыпыніў пропуск аўтобусаў праз пункт пропуску «Тарэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»). Згодна з інфармацыяй Дзяржпагранкамітэта Беларусі, з 10.00 польскія кантрольныя службы спынілі запуск аўтобусаў на сваю тэрыторыю.

Таксама з вечара 4 чэрвеня назіраюцца перабоі ў прыёме легкавых аўтамабіляў.
На гэты момант больш за тры гадзіны выезду ў Польшчу чакаюць чатыры аўтобусы, аформленыя беларускім бокам. Агулам у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу знаходзяцца 1 555 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў.
Грамадзянам рэкамендуецца ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак і сачыць за абстаноўкай у пунктах пропуску анлайн на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта Беларусі.






