Прамы авіярэйс плануюць запусціць паміж Менскам і Архангельскам. Гэтае пытанне абмяркоўвалі намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч і міністр транспарту Архангельскай вобласці Расеі Сяргей Роднеў, паведамляе прэс-служба Мінтранса.
З беларускага боку ў перамовах прынялі ўдзел прадстаўнікі авіякампаніі “Белавія” і Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”, з расейскага – аэрапорта “Архангельск” і авіяперавозчыка Red Wings.
«З 1 студзеня 2025 года ўступае ў сілу міжурадавае пагадненне, якое ўстанаўлівае роўныя тарыфныя ўмовы пры аказанні паслуг аэрапортаў і аэранавігацыйных паслуг авіяперавозчыкам дзвюх краін”, – заявіў Ляхновіч.