BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Партафіна – сапраўдная перліна Лігурыі

Прыморскае мястэчка Партафіна (Portofino) ёсць сапраўднай перлінай Лігурыйскага ўзбярэжжа. У гэты гарадок імкнуцца многія турысты, а знакамітасці з усёй Еўропы апошнім часам прыязджаюць у гэтую маляўнічую мясцовасць каб узяць шлюб. А насельніцтва Партафіна налічвае толькі некалькі соцень чалавек.

мястэчка Партафіна

А між тым трапіць сюды ня так проста, а з нядаўняга часу ўезд у гарыстае мястэчка будзе яшчэ больш абмежаваны. Вялікія турыстычныя аўтобусы туды не пускаюць, даехаць можна невялікім рэйсавым аўтобусам (шлях займае каля 20-30 хвілін) з суседняга мястэчка Санта Маргарыта Лігурэ. Па дарозе адкрываюцца марскія краявіды.

Пры слове Партафіна адразу згадваецца папулярная польская песня на верш Агнешкі Асецкай Miłość w Portofino, якую выконвае Слава Пшыбыльска. Твор выдатна перадае атмасферу ўсяго мястэчка.

Партафіна цэнтр
мястэчка Партафіна

Паходжанне назвы мястэчка наступнае: Паводле Плінія Старэйшага гарадок быў заснаваны рымлянамі як порт і па-лацінску называўся Portus Delphini  — Порт Дэльфінаў, з-за вялікай колькасці гэтых прадстаўнікоў фаўны ў прыбярэжных водах.

мястэчка Партафіна
мястэчка Партафіна

Апекуном мястэчка ёсць Святы Юр’я, альбо Георгі. Па-італьянску – Джорджа. Таму галоўнай архітэктурнай візітоўкай Партафіна ёсць якраз Царква Сан-Джорджа. Да яе вядзе пакручастая дарога з цэнтра мястэчка ўгару. Пры тым адкрываюцца маляўнічыя наваколлі.

дарога да царквы
краявіды Партафіна
мястэчка Партафіна
цэнтр Партафіна
мястэчка Партафіна
Партафіна, від з гары

У самой царкве Сан-Джорджа захоўваюцца мошчы, прывезеныя яшчэ ў час крыжовых паходаў. З гары адкрываецца таксама від на іншы бок мястэчка.

царква Сан-Джорджа
пляцоўка перад царквой
царква Сан-Джорджа
скульптура Партафіна
Партафіна від з гары
Партафіна від з гары

Яшчэ вышэй, ужо над самым мястэчкам размяшчаецца Кастэла Браўн – былая цвердзь 16-га стагоддзя, якая некалі бараніла ўваход у затоку Партафіна.

дарога да крэпасці
крэпасць Партафіна
мястэчка Партафіна
мястэчка Партафіна

Партафіна – рамантычнае старажытнае мястэчка, якое пакідае свой далікатны след у душы кожнага, хто трапіў сюды ў час сваіх вандровак.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара