BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасольства Італіі ў Менску будзе правяраць мэтавае выкарыстанне візаў

Пасольства Італіі ў Менску заявіла, што будзе правяраць мэтавае выкарыстанне візаў. Праверка будзе праходзіць выбарачна.

Як напісалі ў пасольстве, атрыманне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай назначэння з“яўляецца Італія. Гэта не выключае транзіту ці знаходжання ў іншых краінах шэнгенскай зоны.

Пры паўторным звароце па візу заяўнікі павінны будуць прадставіць сведчанні ранейшых паездак у Італію. Гэта могуць быць: аплачанае пражыванне ў Італіі з указаннем прозвішчаў і дат; аплачаныя квіткі ў Італію ці пасадачны талон і так далей.

Беларускае Радыё Рацыя