BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўстанцкая Гара ў Таболах патрабуе ўвагі

Месца памяці паўстанцаў 1863 года ва ўрочышчы Таболы – Паўстанцкая Гара –  на Падляшшы застаецца цяжкадаступным для турыстаў і школьных груп.

Паўстанцкая Гара на Падляшшы

Пра неабходнасць упарадкавання Гары Паўстанчай кажа краязнаўца Алесь Загорскі:

-Крыж у вельмі занядбаным стане, надпіс, які амаль немагчыма прачытаць. Калі крыж не ўмацаваць, не зрабіць нейкі рамонт, то гэтае месца памяці будзе страчана.

Паводле краязнаўцы, сёння трапіць на ўзвышша, дзе пасля паразы ў бітве пад Валіламі хаваліся ўдзельнікі Студзеньскага паўстання, няпроста, асабліва ў вясновы перыяд, калі балоты становяцца амаль непраходнымі. Паўстанцкая Гара ва ўрочышчы Таболы знаходзіцца ў межах Надляснцітва Чорная Беластоцкая, якое ўваходзіць у структуру Дзяржаўных лясоў Польшчы.

Цалкам гутакра:

Беларускае Радыё Рацыя