Паветраную прастору над Віленскім аэрапортам сёння зноў часова закрылі — з 19:36 да 22:30. Як паведаміла прэс-служба паветранай гавані, у раёнах, якія ўяўляюць рызыку для авіяцыйнай бяспекі, былі зафіксаваныя навігацыйныя аб’екты, характэрныя для паветраных шароў.

Пасажырам рэкамендуецца сачыць за абнаўленнямі, якія публікуюць аэрапорт і авіяперавозчыкі.
Актуальная інфармацыя пра статус рэйсаў даступная на сайце Віленскага аэрапорта: www.vno.lt.
Беларускае Радыё Рацыя





