Новыя факты падтапленняў выяўлены ў Гомельскім і Мазырскім раёнах Гомельшчыны ды ў Лунінецкім раёне Берасцейшчыны. Усяго ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны падтоплены 82 жылыя дамы, 19 падвалаў, 210 падворкаў, 107 гаспадарчых пабудоў, 63 іншых будынкаў і 25 участкаў дарог.
Па словах інструктара Таварыства выратавання людзей на вадзе, грамадзяне, якія пражываюць у зонах паводкі, адтрымалі ад ратавальнікаў парады, як весці сябе пры падтапленні:
-Неабходна пастаянна сачыць, у любы момант вада можа падняцца да крытычных адзнак. Не варта чакаць, лепш заранёў эвакуявацца ў бяспечнае месца. Да гэтага трэба быць падрыхтаваным, тым больш што паводка – гэта сітуацыя, якую мы разумеем. Гэта землятрус немагчыма прадказаць.
Па інфармацыі ратавальнікаў, зараз небяспечная сітуацыя ствараецца на Прыпяці і Нёмане і шматлікіх іх прытоках. Маніторынг за роўнямі вады ажыццяўляецца кругласуткава, павялічэнне даходзіць да 14 сантыметраў за суткі.
Беларускае Радыё Рацыя