Па інфармацыі ратавальнікаў, паводка ўзмацняецца. У Берасцейскай вобласці падтапленні фіксуюцца ў Берасці і яго ваколіцах, а таксама ў Лунінецкім, Іванаўскім і Пінскім раёнах, на Гомельшчыне самая горшая сітуацыя, тут таксама затапленні ў самім абласным цэнтры і яшчэ шасці раёнах вобласці, праз якія цячэ Прыпяць.
Ладзіцца кругласуткавы маніторынг сітуацыі. Інструктар Таварыства выратавання людзей на вадзе гаворыць, што самае галоўнае – каб не было шкоды здароўю грамадзян і іх маёмасці:
-У першую чаргу, усе нашыя клопаты, каб захаваць жыцці людзей, захаваць іх здароўе, захаваць жывёл, якія трапляюць у гэтую зону. І мы, калі размаўляем з людзьмі, тлумачым, як падрыхтавацца да паводкі, як дзейнічаць, а самае галоўнае, як сябе паводзіць пасля паводкі.
Ратавальнікі заявілі, што на Гомельшчыне падрыхтавана 200 месцаў, куды магчыма адсяліць жыхароў з зоны паводкі. Але пакуль сітуацыя не настолькі крытычная, хаця лік колькасці падтопленых жылых дамоў ужо ідзе на дзесяткі.
Беларускае Радыё Рацыя