Ратавальнікі паведамілі пра ліквідацыю пажару ў касцёле ў аграгарадку Сапоцкін Гарадзенскага раёна.

Пацярпелых няма. Агнём пашкоджаны дах і латы па ўсёй плошчы будынка. Задымлены сцены, столь і ўнутранае ўбранне касцёла.
На месцы здарэння працавалі 16 адзінак тэхнікі МНС. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча ў аграгарадку Сапоцкін пабудаваны ў 1789 годзе. Будынак двухпавярховы, вышыня ў піках 25 метраў. Падобныя выпадкі ўжо здараліся ў Беларусі. Так, у 2021 годзе пажар адбыўся ў адным з самых велічных касцёлаў краіны – касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.






