Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, у панядзелак раніцай перад пунктам пропуску “Брэст – Цярэспаль” сабралася больш за 330 легкавых аўтамабіляў.

У пятніцу колькасць машын была ў дзесяць разоў меншай — каля 30.
Грузавы транспарт таксама сутыкнуўся з затрымкамі: на літоўскім пункту пропуску “Беняконі – Шальчынінкай” чарга фур вырасла з 260 да 300 адзінак.
Спецыялісты звязваюць сітуацыю з узмоцненым кантролем на мяжы.